wd wp Пошук:

Марш Рэспублікі

Дэманстрацыі на Плошчы Рэспублікі, Парыж, 11 студзеня 2015 года

Марш Рэспублікі (фр.: marches républicaines) — серыя масавых выступленняў у буйных гарадах Францыі, 10—11 студзеня 2015 года. Выступленні былі прысвечаны памяці загінулых журналістаў і карыкатурыстаў Charlie Hebdo, а таксама памяці загінулых у інцыдэнце з закладнікамі ў краме Porte de Vincennes і ў падтрымку свабоды слова. Агулам у акцыях прынялі ўдзел да 3,7 мільёна чалавек, што робіць іх самымі масавымі з 1944 года, калі прайшлі выступленні ў гонар вызвалення Парыжа ад нацыстаў і заканчэння Другой сусветнай вайны[1][2].

Палітыкі ў Парыжы 11 студзеня 2015 года прайшлі па завулку да плошчы Леона Блюма, асобна ад марша, потым гэта адзначыў нямецкі друк[3].

Зноскі

  1. Officials: Paris Unity Rally Largest in French History(нявызн.), Associated Press (11 January 2015). Праверана 11 January 2015.
  2. Paris attacks: Millions rally for unity in France(нявызн.), BBC News (12 January 2015). Праверана 12 January 2015.
  3. СМІ назвалі шэсце палітыкаў і жыхароў Парыжа пастаноўкай — Першы па тэрміновых навінах — LIFE | NEWS

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Акцыі пратэсту ў Францыі
Катэгорыя·Стральба ў рэдакцыі газеты Charlie Hebdo
Катэгорыя·Студзень 2015 года
Катэгорыя·Пратэсты 2015 года
Катэгорыя·2015 год у Францыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы