wd wp Пошук:

Марцін Шміт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шміт.

Марцін Шміт (ням.: Martin Schmitt; нар. 19 студзеня 1978, Філінген-Швенінген) — вядомы нямецкі скакун з трампліна, алімпійскі чэмпіён 2002 года ў камандным першынстве, чатырохразовы чэмпіён свету, двухразовы ўладальнік Кубка свету.

У кубку свету Марцін Шміт дэбютаваў у 1997 годзе, у лістападзе 1998 года атрымаў сваю першую перамогу на этапе Кубка свету. Усяго мае 30 перамог на этапах Кубка свету, з іх дзве ў камандных спаборніцтвах і 28 у асабістых. Па колькасці асабістых перамог на этапах Кубка свету саступае толькі пяці спартсменам за ўсю гісторыю. Двойчы, у сезонах 1998—1999 і 1999—2000, выйграваў агульны залік Кубка свету.

На Алімпіядзе-1998 у Нагана заваяваў серабро ў камандных спаборніцтвах, у асабістых дысцыплінах паказаў наступныя вынікі: нармальны трамплін — 19-е месца, вялікі трамплін — 14-е месца.

На Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сіці заваяваў золата ў камандных спаборніцтвах, у асабістых дысцыплінах паказаў наступныя вынікі: нармальны трамплін — 7-е месца, вялікі трамплін — 10-е месца.

Прымаў удзел у Алімпіядзе-2006 у Турыне, дзе быў 4-м у камандзе і 19-м на вялікім трампліне.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы стартаваў ва ўсіх трох дысцыплінах, заваяваў сярэбраны медаль — у камандных спаборніцтвах, у асабістых відах паказаў наступныя вынікі: нармальны трамплін — 10-е месца, вялікі трамплін — 30-е месца.

У студзені 2014 года Марцін паведаміў, што скончыў кар’еру спартсмена. За сваю кар’еру удзельнічаў у сямі чэмпіянатах свету, на якіх заваяваў чатыры залатыя, тры сярэбраныя і два бронзавыя медалі.

З 2014 года з’яўляецца экспертам тэлеканала Eurosport.

Зноскі

  1. OCLC. Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 4 лістапада 2018.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121838552 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 студзеня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы