wd wp Пошук:

Марцін Цяплінскі

Марцін Цяплінскі, Асорыя (каля 1802/1810, фальв. Крупава або Цяшэйкава, цяпер Зэльвенскі раён — 3 жніўня 1847; Псеўданімы: Оssоryja) — паэт , празаік , фалькларыст.

Біяграфія

Выпускнік Варшаўскага кадэцкага корпуса. За ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў сасланы на Каўказ (1831—1833), пасля цяжкага ранення адпраўлены на радзіму. Выступаў у друку з 1837 на польскай мове. Свае рамантычныя вершаваныя творы і пераклады публікаваў у віленскім альманаху «Biruta» («Бірута»), часопісах «Athenaeum» («Атэнэум»), «Wizerunki i roztrząsania naukowe» («Навуковыя агляды і разважанні»). У томіку альманаха «Biruta» на 1837 год ён змяшчае пераклады чэшскіх і ўкраінскіх народных песень, а на 1838 — «Сербскую баладу» і баладу «Украінец». У 1840-я выдаваў у Варшаве часопіс «Snopek Nadwiślański». Між іншага аўтар аповесцей «Кадэт» (Snopek Nadwiślański, 1844, 13.III), «Нешта тут сабакам смярдзіць» (Athenaeum, 1846, № 3). Збіраў і выкарыстоўваў у сваёй творчасці беларускія паданні, песні, прымаўкі, прыказкі. Падрыхтаваныя да друку 3 тамы «Паэзіі» засталіся ў рукапісе (не выяўлены). Планаваў арганізаваць выданне альманаху «Наднёманскі снапок» («Snopek Nadniemeński»).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1847 годзе
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1810 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Фалькларысты Польшчы
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 3 жніўня
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта