wd wp Пошук:

Марцін Фляшчынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фляшчынскі. Марцін Фляшчынскі (польск.: Marcin Flaszczyński; 10 лістапада 1724, Мазовія — 24 снежня 1761, Вільня[1]) — езуіцкі святар і педагог.

Пасля навучання ў музычнай бурсе пры Пінскім езуцікім калегіуме ўступіў 3 верасня 1740 г. у Таварыства Ісуса. Скончыўшы навіцыят, пад кіраўніцтвам прафесара Станіслава Растоўскага займаўся ў настаўніцкай семінарыі пры Слуцкім езуіцкім калегіуме. Вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1643—1646). Выкладаў у Гродна (1746—1748) і Ломжы (1749—1750). Курс філасофіі прайшоў у Пінскім езуіцкім калегіуме (1750—1754)[2].

Пасля высвячэння на ксяндза стаў прыдворным прапаведнікам (1756—1757), Прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі, якая знаходзілася ў пры віленскім касцёле Св. Рафала (1759—1761). У Бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта захоўваюцца рукапісы яго лекцый па рыторыцы за 1759—1761 гг.[2]

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. 1 2 Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 55-56.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1761 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазовіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Пінскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1724 годзе