wd wp Пошук:

Марцін Стравінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стравінскі.

Марцін Стравінскі (? — 1594) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (15901592) і віцебскі1592).

Біяграфія

Быў цівуном і гараднічым троцкім. Войт магілёўскі з 1580. Маршалак гаспадарскі ў 15801590, потым кашталян менскі і віцебскі, таксама староста румбарскі (1589). Пазычаў грошы каралю Стэфану Баторыю на Інфлянцкую вайну 1558—1582.

Сям’я

Прадстаўнік роду Стравінскіх герба «Суліма», сын Яна. Меў братоў Эразма, Крыштафа і Бальцара.

Быў жанаты з Данімістрай Копаць, меў сына Гераніма Максіміліяна, старосту рагачоўскага, і дачку Соф’ю, якая выйшла за аршанскага падкаморага Рыгора Сапегу.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Войты магілёўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Маршалкі гаспадарскія
Катэгорыя·Стравінскія
Катэгорыя·Старосты румбарскія
Катэгорыя·Магілёўскі магістрат
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кашталяны віцебскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1594 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кашталяны менскія
Катэгорыя·Цівуны троцкія
Катэгорыя·Гараднічыя троцкія