wd wp Пошук:

Марцін Луіс Гусман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гусман. Марцін Луіс Гусман (ісп.: Martín Luis Guzmán ; 6 кастрычніка 1887, Чыуауа — 22 снежня 1976, Мехіка) — мексіканскі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і палкоўніка Марціна Луіса Гусмана-і-Рэндона, які займаў пасаду ваеннага інструктара ў акадэміі Чапультэпека і Кармэн Франка Тэрасас. Нараўне з такімі дзеячамі мексіканскай культуры як Альфонса Рэес уваходзіў у творчае аб’яднанне мастакоў і пісьменнікаў «Мексіканскі Атэней». З 1913 года ў войску: спачатку ён служыў афіцэрам пры штабе генерала Рамона Ітурбэ, з 1914 года — у войсках Венустыяна Карансы, а затым у фарміраваннях Панча Вільі. Пасля прыходу да ўлады Карансы быў заключаны ў турму. З 1915 па 1920 год Гусман знаходзіўся ў добраахвотнай ссылцы спачатку ў Іспаніі, а пазней у ЗША. Па вяртанні быў прызначаны галоўным рэдактарам газеты «El Heraldo de México», а таксама асабістым сакратаром Альберта Пані — міністра замежных спраў ва ўрадзе Альвара Абрэгона. Заснаваў у 1922 газету «El Mundo». У 1925 годзе Гусман зноў адправіўся ў ссылку ў Іспанію, дзе прабыў да свайго вяртання ў 1936 годзе. У 1942 выдаваў газету «Tiempo». У 1958 годзе быў удастоены Прэміі Мануэля Авіла Камача і Нацыянальнай прэміі па літаратуры.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Martín Luis Guzmán // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Гусман Мартин Луис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Martin Luis Guzman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. https://www.academia.org.mx/academicos-1954/item/martin-luis-guzman
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Чыўаўа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Члены Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Мексікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 22 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Мехіка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта