У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кнудсен.
Ма́рцін Ханс Кры́сціян Кну́дсен (дацк.: Martin Hans Christian Knudsen, 15 лютага 1871, Хасмарк, востраў Фюн — 27 мая 1949) — дацкі фізік і акіянограф, член (1909) і сакратар (1917-46) Дацкай АН. Скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт (1906), прафесар там жа (1912-41; у 1927—1928 — рэктар). Адзін з заснавальнікаў Міжнароднага савета па вывучэнні мораў (1899). Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі фізічнай акіянаграфіі (1930-36). Кнудсену належаць працы па кінетычнай тэорыі газаў.
Вынайшаў батометр, аўтаматычную піпетку для вызначэння салёнасці вады і іншыя прыборы. Усталяваў сталасць суадносін кампанентаў салёнага складу, распрацаваў спосаб вызначэння колькасці хлору ў марской вадзе і разліку яе салёнасці па ўтрыманні ў ёй хлору.