wd wp Пошук:

Марцінская дэкларацыя

Памятная шыльда ў Марціне

Марцінская дэкларацыя (славацк.: Martinská deklarácia) — дакумент, прыняты на сходзе прадстаўнікоў славацкіх палітычных плыняў у Марціне 30 кастрычніка 1918 г. Яго падпісанты заявілі аб праве славацкага народа на самавызначэнне. Паводле вынікаў сходу Славацкі нацыянальны савет быў абвешчаны адзінай найвышэйшай палітычнай сілай славацкага народа[1]. У дэкларацыі ўтрымліваўся пункт пра афіцыйнае скасаванне саюза Славакіі з Венгрыяй і ўтварэнне новага саюза з чэшскім народам.

Зноскі

  1. Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый(нявызн.). Праверана 26 лютага 2011.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гісторыя Славакіі
Катэгорыя·Гісторыя Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Марцін (горад)
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы