wd wp Пошук:

Марфа Рабкова

Марфа Рабкова (нар. 6 студзеня 1995) — беларуская праваабаронца, палітычная зняволеная.

Біяграфія

У 2012 годзе Марфа Рабкова паступіла ў БДПУ імя Максіма Танка, але ў 2016 годзе змушана была забраць дакументы. Гэта было звязана з акцыяй каля ўніверсітэту падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года, калі Марфу затрымалі. У 2017 годзе яна спрабавала аднавіцца ў Магілёўскім універсітэце імя А. Куляшова, але беспаспяхова. У 2017 годзе паступіла ў ЕГУ на спецыяльнасць «міжнароднае права».

Каардынатарка валанцёрскай службы «Вясны». Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Марфа Рабкова збірала сведчаньні пра катаваньні і гвалт у адносінах да грамадзян.

Была затрыманая 17 верасня 2020 года, у кватэры быў праведзены ператрус. Абвінавачана ў межах крымінальнай справы па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці). 19 верасня яе перавялі з ІЧУ ў СІЗА-1 у Мінску. 23 лістапада 2020 года шэфства над палітычнай зняволенай узяла Агнешка Бругер, дэпутатка Бундэстага[1][2]. 11 лютага 2021 года Марфе Рабковай прад’явілі новыя абвінавачванні па ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варажнечы да ўлады групай нявысветленых асобаў) і ч. 2 арт. 285 КК (удзел у злачыннай арганізацыі), паводле якой ёй пагражае да 12 год пазбаўлення волі.

У падтрымку Марфы Рабковай і з патрабаваннем яе неадкладнага вызвалення выказаліся міжнародныя праваабарончыя арганізацыі: Amnesty International, Front Line Defenders(ням.) бел., Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (партнёрства Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў(ням.) бел. і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека(балг.) бел.)[3].

Разам з арыштаванымі калегамі па «Вясне» Леанідам Судаленкам, Таццянаю Ласіцаю, Андрэем Чапюком вясной 2021 года атрымала прэмію «Чалавек чалавеку»(англ.) бел., узнагароду ў галіне правоў чалавека, за 2020 год[4][5].

Застаецца ў зняволенні. За гэты час ёй некалькі разоў мянялі абвінавачанне[6].

Зноскі

  1. Bundestagsabgeordnete übernehmen Patenschaften für Marfa Rabkova, Raman Bahnavets und Stanislau Mikhailau(ням.) . Libereco – Partnership for Human Rights (23 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2021. Праверана 27 ліпеня 2021.
  2. У Марфы Рабковай і яшчэ васьмі палітвязняў з’явіліся еўрапейскія «хросныя» (бел.) . Новы Час (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2021. Праверана 27 ліпеня 2021.
  3. prisoners.spring96.org
  4. THE HOMO HOMINI AWARD FOR 2020 WILL BE PRESENTED TO MARFA RABKOVA, ANDREI CHAPIUK, LEANID SUDALENKA AND TATSIANA LASITSA(англ.) . Чалавек у нядолі(англ.) бел. (27 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
  5. Belarusian Human Rights Defenders Awarded With Homo Homini Prize(англ.) . naviny.by. Хартыя'97 (11 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
  6. Радыё Свабода Архівавана 29 лістапада 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Праваабаронцы Беларусі