wd wp Пошук:

Марту

Марту (шумер.), Амуру (акад.) — бог, гаспадар захаду, заступнік качэўнікаў-амарэяў у шумера-акадскай міфалогіі.

Паходжанне

Згодна шумерскай і акадскай традыцыі, Марту лічыўся сынам Ана. Аднак акадскі эпітэт іль-Амарым (“амарэйскі”) сведчыць, што яго вобраз быў запазычаны ў заходніх семітаў-амарэяў. У Месапатаміі Марту маляваўся як бог-грамабой, захопнік і дзікун.

Жаніцьба Марту

Марту прыпісваўся шлюб з рознымі багінямі. Вядомае эпічнае апавяданне “Жаніцьба Марту” (прыкладна XVII ст. да н. э.), паводле якога ён сватаўся да Аджар-Кідуг, дачкі Нумугды, бога-заступніка паўночнага месапатамскага горада Інаба.

Пад час свята ў Інабе Марту перамагае ў спаборніцтве па барацьбе. Нумугда жадае адарыць яго каштоўнымі металамі, але той адмаўляецца і просіць ажаніцца на Аджар-Кідуг. Нумугда патрабуе ад Марту адпрацаваць даглядчыкам хатняй жывёлы. Бог захаду пагаджаецца і адорвае старшынь горада золатам. Сяброўка ўгаворвае Аджар-Кідуг не выходзіць замуж за качэўніка, але тая вырашае стаць яго жонкай.

Знешнія спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалогія Блізкага Усходу
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P373 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Шумерская міфалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Эпасы
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта