wd wp Пошук:

Марскія чары

«Марскія чары» — карціна англійскага мастака-прэрафаэліта Дантэ Габрыэля Расеці, створаная ў 1877 годзе. У наш час карціна знаходзіцца ў калекцыі Мастацкага музея Фога.

Натуршчыцай для карціны, дзе намалявана сірэна стала Алекса Уайлдынг. Сірэна апранута ў вянок з кветак і іграе на арфе; яе летуценнае аблічча і пастава паказваюць, што яна таксама была зачаравана музыкай і водарам кветак вакол[1]. Першапачаткова Расеці быў натхнёны радкамі з паэмы Сэмюэла Тэйлара Кольрыджа «Кубла-хан», але затым, у час працы, карціна стала ілюстрацыяй для яго ўласнага санета, радкі з якога ён напісаў на раме[2]. У вершы згадваецца пра тое, што музыка сірэн заваблівае мужчын і забівае іх, а ў апісанні выявы гераіні ёсць адсылкі да фігуры Ліліт, сам санет перагукваецца з санетам Расеці, прысвечаным Ліліт і нават непасрэдна запазычвае яго вобраз, такім чынам Расеці зноў звяртаецца да тыпажу Femme fatale[3].

У традыцыйных апісаннях у сірэн прысутнічаюць галовы ці целы птушак, аднак у Расеці яна ўвасабляецца ў чалавечай форме[2]. Разам з выключна старанна выпісаным тварам і цяжкай шыяй адзначаецца некалькі ненатуральная пастава дзяўчыны, што характэрна для многіх твораў позняга перыяду творчасці Расеці[1].

Карціна «Марскія чары» была напісана па заказе калекцыянера і арт-дылера Фрыдэрыка Лейланда(англ.) бел. у такіх жа памерах, што і «Вераніка Веранезэ»; па жаданні заказчыка, карціны павінны былі дапаўняць адна адну, складаючы дыптых[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 H. C. Marillier (1899). Dante Gabriel Rossetti, An Illustrated Memorial of His Art and Life. George Bell and Sons - Chiswick Press, Charles Whittingham and Co.. https://archive.org/details/gri_33125008824530.
  2. 1 2 From the Harvard Art Museums’ collections - A Sea-Spell(англ.) . Harvard Art Museums.
  3. Pritha Kundu Muse Turned “Femme Fatale” in D. G. Rossetti’s Painting and Poetry // Journal of Literature and Art Studies. — 2013. — В. 12. — Т. 3. — ISSN 2159-5836.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны Дантэ Габрыэля Расеці
Катэгорыя·Карціны 1877 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны паводле сюжэтаў старажытнагрэчаскай міфалогіі