wd wp Пошук:

Марскія павукі

Марскія павукі[1] (Pantopoda, Gerstaeker, 1862) — клас марскіх хеліцэравых (Chelicerata).

Апісанне

Даўжыня 0,8—72 мм. Цела складаецца з масіўнага хабатка, сегментаванага тулава і кароткага хваставога аддзела. На спіне вочны бугор з 4 вокамі. 1-я пара канечнасцей (клюшнепадобных) служыць для захопу корму, 2-я і 3-я шчупальцападобныя пары — для дотыку (а ў самцоў 3-я і для выношвання патомства), 4—7-я пары — хадзільнью ногі (з размахам ад 1,4 мм да 50 см). Унутры іх знаходзяцца адгалінаванні кішэчніка і палавыя залозы.

Пашырэнне

Вядомы з ніжняга дэвону (каля 400 млн. гадоў назад). Жывуць практычна на ўсіх глыбінях, ад літаралі да абісалі, ва ўмовах нармальнай салёнасці. Сустракаюцца ва ўсіх морах. У цяперашні час вядома больш за 1000 сучасных відаў. Часам марскіх павукоў вылучаюць з хеліцэравых ў самастойны таксон.

Асаблівасці біялогіі

Драпежнікі і паўпаразіты, кормяцца мяккімі тканкамі донных беспазваночных.

Раздзельнаполыя, развіццё з ператварэннем.

Зноскі

  1. Напісанне Марскія павукі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.136

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Класы жывёл
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Марскія павукі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта