wd wp Пошук:

Мармуровая ладдзя

Мармуровая ладдзя.

Мармуровая ладдзя ( кіт. спр. 石舫 , піньінь: Shí Fǎng, пал.: Шы Фан) — 36-мятровы азёрны павільён пекінскага Летняга палаца. Пабудаваны ў 1755 г. пры імператары Цяньлуне ў выглядзе ладдзі, якая плыве. Канструкцыя каменная, з традыцыйнай надбудовай з дрэва.

Разбураны па час Другой опіумнай вайны (1860), адноўлены праз 33 гады з даданнем люстэркаў і дэкаратыўных вяслярных колаў, якія імітуюць параход. На ўсход ладдзі цягнецца Доўгі калідор.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Лодкі
Катэгорыя·Павільёны
Катэгорыя·Скульптура Кітая
Катэгорыя·Архітэктура Пекіна