wd wp Пошук:

Марлен Дзюма

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзюма.

Марлен Дзюма (афрык. і нідэрл. Marlene Dumas; нар. 3 жніўня 1953, Кейптаўн, Паўднёвая Афрыка) — сучасная галандская мастачка паўднёваафрыканскага паходжання. У 1976 годзе пераехала ў Нідэрланды, жыве і працуе ў Амстэрдаме.

Адукацыя

У 1972—1975 гадах вучылася Кейптаўнскім універсітэце. У 1976—1978 гадах — Atelier 63, Харлем, Нідэрланды. У 1979—1980 гадах — Інстытут псіхалогіі, Універсітэт Амстэрдама.

Творчасць

Марлен Дзюма стала вядомая дзякуючы экспрэсіўным партрэтам і фігуратыўным працам, заснаваным на палароідных здымках і фатаграфіях з газет і часопісаў. Для творчасці мастачкі ўласціва трывожная палітра і правакацыйныя вобразы, звязаныя з рознымі грамадскімі табу. У 1995 годзе Марлен Дзюма прадстаўляла Галандыю на Венецыянскай біенале. У 2007 мастачка атрымала Дзюсельдорфскую прэмію ($75 000) за ўклад у сучаснае мастацтва. Марлен Дзюма належыць аўкцыённы рэкорд для жывучай жанчыны-мастака — 6,34 мільёна долараў, усталяваны ў 2008. Карціна «Наведвальнік» (The Visitor) была прададзена на аўкцыёне Сотбіс. На палатне 180×300 см намалявана група з шасці жанчын-працаўніц секс-індустрыі.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Marlene Dumas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118879685 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. http://vocab.getty.edu/page/ulan/500093895
  5. The Fine Art Archive
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. 1 2 3 4 5 RKDartists
  8. Artnet — 1998.
  9. http://www.artnet.com/artists/marlene-dumas/
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кейптаўне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Амстэрдамскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 жніўня