wd wp Пошук:

Марк Апелій Антанін Дыядумен

Гэты артыкул — пра рымскага імператара. Пра статую гл. Дыядумен, статуя.

Марк Апелій Антанін Дыядумен (Дыядуменіян; лац.: Marcus Opellius Antoninus Diadumenianus; 14 верасня 208 — 8 чэрвеня 218) — рымскі імператар, намінальны суправіцель свайго бацькі Макрына.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і імператарскага саноўніка, які стаў прэфектам прэтарыянцаў. 8 красавіка 217 года быў забіты імператар Каракала. Трыма днямі пазней Макрын, які валодаў рэальнай уладай і падазраваны сучаснікамі ў арганізацыі змовы, быў абвешчаны імператарам. Праз кароткі час Дыядумен атрымаў тытул цэзара. Перад тварам смяротнай пагрозы з боку паўстанцаў усходніх легіёнаў Дыядумен 11 красавіка 218 года быў абвешчаны аўгустам і суправіцелем свайго бацькі.

У выніку бітвы пры Антыёхіі войскі Макрына былі разбіты. Усімі пакінуты, ён быў вымушаны бегчы, перапрануўшыся ў простага салдата. Макрын хацеў дабрацца да Рыма акольным шляхам, праз Малую Азію, але быў схоплены ў Халкідоне і адпраўлены назад у Антыёхію — на простых калёсах, як звычайны злачынец. Праязджаючы па горнай сцежцы, палонны паспрабаваў скончыць жыццё самагубства, кінуўшыся ў прорву з калёс. Аднак ён зваліўся няўдала і атрымаў толькі пералом ключыцы. Неўзабаве яго забіў нейкі цэнтурыён, а яго цела ляжала ля дарогі непахаваным, каб яго мог убачыць новы імператар — Геліягабал. Дыядумен спрабаваў бегчы ў Парфію, але яго напаткаў той жа лёс, ён быў злоўлены і забіты. Галава дзесяцігадовага імператара была як трафей дастаўлена пераможцу — 14-гадоваму Геліягабалу.

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 218 годзе
Катэгорыя·Манархі, зрынутыя ў дзяцінстве
Катэгорыя·Памерлі ў Рымскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 208 годзе
Катэгорыя·Памерлі 8 чэрвеня
Катэгорыя·Забітыя дзеці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Манархі, якія памерлі ў дзяцінстве