wd wp Пошук:

Маркіян Якаўлевіч Германовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Германовіч. Маркіян Якаўлевіч Германовіч (29 кастрычніка 1895, в. Дзяменічы, Брэст-Літоўскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці20 верасня 1937, г. Масква) — савецкі военачальнік, камкор, кавалер двух ордэнаў Баявога Чырвонага Сцяга.

Біяграфія

Нарадзіўся 29 кастрычніка 1895 года ў в. Дзяменічы Брэст-Літоўскага павета Гродзенскай губерні, выхадзец з сялян, беларус.

Служыў у Рускай Імператарскай арміі з 1915 года[1], скончыў ваеннае вучылішча, штабс-капітан.

Член ВКП(б) з 1918 года, адукацыя вышэйшая, у Чырвонай Арміі камкор (1935).

Грамадзянская вайна ў Расіі

У 1918—1921 займаў пасады камандзіра батальёна 15-га пяхотнага палка, камандзір 3 (138)-й стралковай брыгады 46-й стралковай дывізіі(руск.) бел., начальніка 52-й стралковай дывізіі(руск.) бел., 15-й стралковай дывізіі(руск.) бел., 23-й стралковай дывізіі(руск.) бел..

Удзельнік разгрому англа-амерыканскіх інтэрвентаў на Поўначы, арміі Урангеля, банд Махно[1].

У гады мірнага будаўніцтва

У 1921—1922 камандзір 3-й стралковай дывізіі.

21 красавіка 1922 года Савет Працы і Абароны прыняў пастанову аб арганізацыйных зменах ва Узброеных Сілах Украіны і Крыма — аб зліцці Кіеўскай і Харкаўскай ваенных акругаў. Кіеўская ваенная акруга і Харкаўская ваенная акруга былі аб’яднаны ў Паўднёва-Заходнюю ваенную акругу.

Камандуючым войскамі акругі прызначаны М. Я. Германовіч.

21 красавіка 1922 года Паўднёва-Заходняя ваенная акруга атрымала новую назву Украінская ваенная акруга (гл. Кіеўская ваенная акруга).

М. Я. Германовіч быў прызначаны камандзірам 15-й стралковай дывізіі, якой камандаваў у 1922—1924. Далей займаў пасады ў 1924—1925 камандзіра 23-й стралковай дывізіі, у 1925—1926 камандзіра 5-га стралковага корпуса, у 1926—1931 памочніка камандуючага войскамі Беларускага ВА[1], у 1931—1933 памочніка камандуючага войскамі Сярэдне-Азіяцкай ВА, Маскоўскай ВА, у 1933—1936 начальніка Ваеннай акадэміі матарызацыі і механізацыі РСЧА, у 1936—1937 члена Ваеннага Савета пры наркаме абароны СССР, намесніка камандуючага войскамі Ленінградскай ВА[1].

Член ЦВК БССР у 1925-27, кандыдат у члены ЦВК БССР у 1927-28[1].

Рэпрэсіі

Звольнены з РСЧА 31.05.1937. Арыштаваны 7.08.1937, пражываў па адрасе: Ленінград, Артылерыйская вул., д. 10, кв.6.

Асуджаны Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда 20.9.1937 па абвінавачванні ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі. Расстраляны 20.9.1937. Рэабілітаваны 6.4.1957.

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга (1920 г., 1925).

Ушанаванне памяці

На радзіме і ў Жабінцы яго імем названы вуліцы.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Германович Маркиан Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 145-146. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Члены Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
Катэгорыя·Члены ЦВК БССР
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Начальнікі Ваеннай акадэміі бранетанкавых войскаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жабінкаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 20 верасня
Катэгорыя·Камандуючыя Кіеўскай ваеннай акругай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ваеначальнікі
Катэгорыя·Пасмяротна рэабілітаваныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак