wd wp Пошук:

Маркус Кэмпбел

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кэмпбел.

Маркус Кэмпбел (англ.: Marcus Campbell; нар. 22 верасня 1972, Дамбартан, Шатландыя) — шатландскі прафесійны гулец у снукер.

Упершыню гучна заявіў аб сабе на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 1998, калі, знаходзячыся за межамі топ-64, усухую абыграў у першым крузе шасціразовага (на той момант) чэмпіёна свету Стывена Хендры з лікам 9:0 - вынік, які па гэты дзень лічыцца адным з самых нечаканых у гісторыі снукера. У сезоне 2010/2011 упершыню трапіў у топ-32. У 2012 годзе выйшаў у свой ​​адзіны рэйтынгавы паўфінал у кар’еры на турніры Усі Класік. Чатыры разы ўдзельнічаў на чэмпіянатах свету, але не выйграў ні аднаго матчу ў асноўных стадыях. За сваю кар’еру, якая доўжылася з 1991 года, зрабіў больш за 50 сэнчуры-брэйкаў, адзін з якіх быў максімальным. Акрамя таго, Кэмпбел зарабіў больш за 600,000 фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай. У 2015 годзе вылецеў з топ-64 і страціў сваё месца ў мэйн-туры.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шатландыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Снукерысты Шатландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дамбартане