wd wp Пошук:

Марка Паўлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлоўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Марка Паўлоўскі (сербск.: Марко Павловски; нар. 7 лютага 1994, Бялград) — сербскі футбаліст, паўабаронца літоўскага клуба «Судува» з Марыямпале.

Клубная кар’ера

З’яўляецца выхаванцам школы бялградскага ОФК, з 2011 года выступаў за асноўную каманду. Усяго за клуб ён правёў 44 матчы, у якіх забіў 4 галы і аддаў 3 галявыя перадачы. Улетку 2013 года адправіўся ў арэнду, у партугальскую каманду «Порту B» (Д2). У складзе каманды Марка Паўлоўскі адгуляў у 30 матчах і зарабіў 5 выніковых балаў (2+3). У ліпені 2015 года адправіўся ў арэнду, у бельгійскі клуб «Мускрон» (Д1), за які згуляў 4 матчы. У жніўні 2016 года перайшоў у харвацкі «Спліт», у складзе каманды прыняў удзел у 27 матчах, у якіх забіў гол і аддаў галявую перадачу. У жніўні 2017 года Марка Паўлоўскі становіцца іграком сербскага клуба «Вождавац», тут футбаліст згуляў у дзесяці матчах. А ў 2018 годзе адправіўся ў партугальскі клуб «Варзім» (Д2), дзе прыняў удзел у 31 матчы і здолеў зарабіць восем балаў (1+7).

У лютым 2020 падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[2]. Спачатку з’яўляўся ў стартавым складзе, пазней стаў выхадзіць на замену, з ліпеня не гуляў з-за траўмы. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў беларускі клуб[3].

У сакавіку 2021 года далучыўся да літоўскага «Рыцярэя», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2022 года перайшоў у іншы літоўскі клуб — «Судуву».

Міжнародная кар’ера

У 2013 годзе ў складзе юніёрскай зборнай Сербіі атрымаў перамогу на чэмпіянце Езропы да 19 гадоў, сам трапіў у склад сімвалічнай зборнай чэмпіянату.

Зноскі

  1. Marko Pavlovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Сербы Динга и Павловски стали игроками минского “Динамо”
  3. Пятеро футболистов покинули минское “Динамо”
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Апалон Лімасол
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Варзім
Катэгорыя·Ігракі ФК Спліт
Катэгорыя·Ігракі ФК Мускрон-Перувельз
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Вождавац
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялградзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Порту B
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Судува Марыямпале
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыцярэй
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Ігракі ФК ОФК
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта