wd wp Пошук:

Мардоўская аўтаномная вобласць

Мардоўская аўтаномная вобласць (руск.: Мордовская автономная область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР у складзе Сярэдняволжскага края, якая існавала з 10 студзеня 1930 года па 20 снежня 1934 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Саранск.

Гісторыя

Вобласць утворана 10 студзеня 1930 года ў складзе Сярэдняволжскага края ў выніку пераўтварэння з Мардоўскай акругі.

На 1 кастрычніка 1931 года ў вобласці мелася 18 раёнаў, 648 сельсаветаў, 4 гарады, у тым ліку 1 (Саранск — 20 221 чал.) вылучаны ў самастойную адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку, 3 рабочыя пасёлкі, 1800 сельскіх населеных пунктаў. Гарадское насельніцтва на 1 студзеня 1931 года — 3,3 % (45 852 чал.). Іншыя гарады і рабочыя пасёлкі:

20 снежня 1934 года Мардоўская аўтаномная вобласць была ператворана ў Мардоўскую Аўтаномную Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку ў складзе Сярэдняволжскага края.

Адміністрацыйны падзел

Вобласць была падзелена на 22 раёны і 1 горад (Саранск), вылучаны ў самастойную адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку[1]:

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сусветны гістарычны праект. Рэспубліка Мардовія (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2010. Праверана 12 жніўня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аўтаномныя вобласці РСФСР
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гісторыя Мардовіі