Маргрэтэ II (Маргрэтэ Аляксандрына Торхільдур Інгрыд, дацк.: Margrethe Alexandrine Þórhildur Ingrid; нар. 16 красавіка 1940) — каралева Даніі з 14 студзеня 1972 года, кіраўнік дацкай дзяржавы.
Каралева Маргрэтэ II нарадзілася 16 красавіка 1940 года ў палацы Амаліенбарг. Яе бацькі — кароль Даніі Фрэдэрык IX і каралева Інгрыд, народжаная прынцэса Швецыі. Каралева — трэцяя ўнучка караля Крысціяна X.