wd wp Пошук:

Крысціян X

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Крысціян X (дацк.: Christian 10.; Christian Carl Frederik Albert Alexander Vilhelm, 26 верасня 1870, Капенгаген, Данія — 20 красавіка 1947, там жа) — кароль Даніі з 14 мая 1912 і кароль Ісландыі з 1 снежня 1918 па 17 чэрвеня 1944 (пад імем Крысціян I).

Біяграфія

Крысціян нарадзіўся ў замку Шарлотэнлун каля Капенгагена ў сям’і Фрэдэрыка VIII і Лавізы Шведскай. Ён быў першым Глюксбургам, якія нарадзіліся ў Даніі. Атрымаў ваенную адукацыю. Меў чыны: шведскага генерал-маёра (15 мая 1912), шведскага, нарвежскага і германскага адмірала (24 лютага 1913), брытанскага адмірала (29 лістапада 1920), прускага генерал-палкоўніка. З 1906 года кронпрынц і член Дзяржаўнага савета[4]. У 1912 годзе ўспадкаваў дацкі прастол.

У 1920 годзе быў праведзены рэферэндум, па выніках якога Паўночны Шлезвіг і частка Цэнтральнага Шлезвіга былі вернутыя ў склад Даніі. Спроба Крысціяна X дамагчыся вяртання ўсяго Цэнтральнага Шлезвіга прывяла да ўнутрыпалітычнага крызісу, які паставіў пад пагрозу існаванне дацкай манархіі (найстарэйшай у Еўропе). Пасля акупацыі Даніі ў красавіку 1940 года кароль застаўся ў краіне і стаў сімвалам маральнага супраціўлення датчан. У 1942 годзе быў фактычна заключаны пад хатні арышт[4].

Крысціян X быў пляменнікам прынцэсы Дагмары Дацкай (расійскай імператрыцы Марыі Фёдараўны) і стрыечным братам Мікалая II. Яго малодшы брат прынц Карл стаў каралём Нарвегіі пад імем Хокан VII.

Зноскі

  1. 1 2 Christian X // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Christian X of Denmark // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 Кристиан X // Большая российская энциклопедия / С.Л. Кравец. — М: Большая Российская энциклопедия, 2010. — Т. 16. — С. 61. — 751 с. — 60 000 экз. — ISBN 978-5-85270-347-7.
Тэмы гэтай старонкі (27):
Кавалеры ордэна Святога Станіслава
Памерлі ў 1947 годзе
Кавалеры ордэна Серафімаў
Каралі дацкія
Кавалеры ордэна Слана
Нарадзіліся ў Даніі
Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Памерлі ў Капенгагене
Нарадзіліся ў 1870 годзе
Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Праведнікі народаў свету
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
Памерлі 20 красавіка
Кавалеры ланцуга ордэна Карласа III
Глюксбургі
Асобы на манетах
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Кавалеры ордэна Збавіцеля
Нарадзіліся 26 верасня
Асобы
Пахаваныя ў Роскільскім саборы