wd wp Пошук:

Маргат Бур

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Бур.

Маргат Бур (нідэрл.: Margot Boer, нар. 7 жніўня 1985, Воўбругэ, Нідэрланды) — нідэрландская канькабежка, двойчы бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы на дыстанцыі 500 м і 1000 м, бронзавая прызёрка чэмпіянату свету на 1000 м (2009) і ў спрынтарскім мнагабор’і (2011). Неаднаразовая чэмпіёнка Нідэрландаў у спрынтарскім мнагабор’і і на 500 м.

Спартыўная кар’ера

Выступае на чэмпіянатах Нідэрландаў з сезона 2003/2004, у Кубку свету з сезона 2004/2005. У 2007 стала чэмпіёнкай Нідэрландаў на дыстанцыі 500 м, у 2009 годзе ў спрынтарскім мнагабор’і.

У 2009 годзе на чэмпіянаце свету па спрынце стала чацвёртай, а на чэмпіянаце па асобных дыстанцыях заняла 3-е месца на 1000 м.

На Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы ўдзельнічала на трох дыстанцыях. Стала двойчы чацвёртай, на 500 і 1500 м, а таксама шостай на 1000 м. У 2011 годзе стала трэцяй на чэмпіянаце свету па спрынце.

У 2012 годзе зноў стала трэцяй на дыстанцыі 1000 м на чэмпіянаце свету.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Канькабежцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Канькабежцы Нідэрландаў