wd wp Пошук:

Маргарэт Этвуд

Маргарэт Элінор Этвуд (англ.: Margaret Eleanor Atwood, 18 лістапада 1939, Атава, Канада) — канадская англамоўная пісьменніца, паэтка, літаратурны крытык, актывістка аховы навакольнага асяроддзя. Лаўрэатка шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, у тым ліку Букера (2006). Адна з найбольш вядомых англамоўных пісьменніц у свеце. Кавалерыня ордэна Канады. У 1987 годзе American Humanist Association уганаравала яе званнем Гуманіста года.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася 18 лістапада 1939 года ў Атаве. У 1961 годзе атрымала ступень бакалаўра ва універсітэце Таронта, у 1962 годзе — ступень магістра у Коледжы Рэдкліф у Кэймбрыджы (ЗША). Дзеля працы яе бацькі, энтамолага, у дзяцінстве шмат часу прабавіла ў неабжытых раёнах на поўначы Канады, што істотна паўплывала на яе творчасць. У сталым веку яна працавала выкладчыцай у розных універсітэтах Канады. Яе публічная дзейнасць накіраваная на развіццё канадскай літаратуры. Маргарэт Этвуд — заснавальніца the Writers’ Trust of Canada, творчай арганізацыі, мэта якой — падтрымка канадскіх пісьменнікаў. Яна таксама заснавала Паэтычную прэмію Грыфіна. У 2006 годзе Этвуд запатэнтавала LongPen — прыладу, якая дазваляе людзям дыстанцыйна падпісваць дакументы з дапамогай электроннага атраманту.

Творчасць

Маргарэт Этвуд — аўтарка пятнаццаці паэтычных зборнікаў. Многія яе вершы натхнёныя міфалогіяй, якой пісьменніцца захаплялася з ранняга дзяцінства. Найбольш вядомыя і прызнаныя яе раманы: The Edible Woman (1969), The Handmaid’s Tale (1985: прэмія Атура Кларка (1987), прэмія генерал-гебурнатара (1985), шорт-ліст Букера (1986)), Cat’s Eye (1988, шорт-ліст Прэміі генерал-губернатара (1988), шорт-ліст Букера (1989)), Alias Grace (1996: прэмія Джылера (Giller), шорт-ліст Букера (1996), шорт-ліст прэміі генерал-губернатара (1996)), The Blind Assassin (2000: Букер-2000, шорт-ліст прэміі генерал-губернатара(2000)), The Penelopiad (2005).

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 (not translated to en-gb) Light in the wildernessThe Guardian, 2003. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 1 студзеня 2017.
  2. Margaret Atwood // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.nytimes.com/2006/03/07/books/07fair.html
  4. http://www.nytimes.com/2009/02/19/sports/19iht-tennisram19.20303997.html
  5. http://www.amacad.org/publications/BookofMembers/ChapterA.pdf
  6. http://rsliterature.org/fellows/current-fellows/
  7. http://www.rsc.ca/en/search-fellows?keywords_44=&first_name=&last_name=Atwood&display_name=&election_year_21=&academy_25=All&division_24=All&discipline_23=All&is_deceased=0&sort_by=last_name&sort_order=ASC

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Паэты Канады
Катэгорыя·Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры Пашаны
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Пісьменніцы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Атаве
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі Канады
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Кампаньёны ордэна Канады
Катэгорыя·Выкладчыкі ўніверсітэта Брытанскай Калумбіі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты вянок»
Катэгорыя·Лаўрэаты Букераўскай прэміі
Катэгорыя·Англамоўныя паэты
Катэгорыя·Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Пісьменніцы XX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных