wd wp Пошук:

Маргарыта Барысаўна Церахава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Церахава. Маргарыта Барысаўна Церахава (руск.: Маргари́та Бори́совна Те́рехова; нар. 25 жніўня 1942, Турынск, Свярдлоўская вобласць) — савецкая і расійская актрыса, рэжысёр тэатра і кіно. Народная артыстка Расійскай Федэрацыі (1996), лаўрэат тэатральнай прэміі імя Канстанціна Станіслаўскага (1992).

На рахунку актрысы мноства роляў у такіх кінафільмах, як «Маналог» (1972), «Сабака на сене» (1977), «Д’Артаньян і тры мушкецёры» (1978), «Набожная Марта» (1980) і іншых. Стрыманы лірызм, багацце нюансаў адрозніваюць выкананне Церахавай яе лепшых роляў (Маці і Наталлі) у кінадраме «Люстра» (1974), якая лічыцца адной з лепшых кінакарцін усіх часоў.

У 1965 годзе адбыўся дэбют Церахавай у кіно — роля Тані ў карціне «Добры дзень, гэта я!» рэжысёра Фрунзэ Даўлацяна. Вядомасць актрысе прынеслі ролі ў кінадраме Паўла Любімава «Бягучая па хвалях» паводле аднайменнага рамана Аляксандра Грына, Наташы Шыпілавай у «Беларускім вакзале», Марыі і Наталлі ў «Люстры» Андрэя Таркоўскага.

Асаблівую папулярнасць Маргарыта Церахава набыла ў канцы 1970-х гадоў, пасля выхаду на экраны касцюміраваных музычных тэлефільмаў «Сабака на сене», «Д’Артаньян і тры мушкецёры» і «Набожная Марта».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139756302 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Margarita Terehova // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Народныя артысты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турынску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свярдлоўскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана
Катэгорыя·Народныя артысты Расійскай Федэрацыі