wd wp Пошук:

Маргарыта Байс

Маргарыта Байс (8 верасня 1815Фрыбур, Швейцарыя — 27 чэрвеня 1879, Фрыбур) — швейцарская свецкая верніца-містык, каталіцкая святая.

Біяграфія

Належала да Трэцяга ордэну св. Францішка Асізскага, спалучала працу швачкі з духоўным жыццём і служэннем у парафіі, навучала дзяцей катэхізісу, дапамагала ўбогім, наведвала хворых і паміраючых: свой асабісты шлях святасці яна бачыла не ў манастве, а ў свеце.

8 снежня 1854 года, калі папа Пій IX абвясціў догмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Маргарыта Байс атрымала аздараўленне ад раку і ў той жа дзень атрымала стыгматы, містычнае паходжанне якіх было пацверджана ўрачамі і Касцёлам.

Маргарыта памерла ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ва ўзросце 63 гадоў. Пасля яе смерці Ватыкан прызнаў цуд, які прыпісваецца яе заступніцтву, калі двухгадовае дзіця было цалкам выратавана пасля таго, як яго пераехаў трактар вагой 816 кг. Яна была беатыфікавана Янам Паўлам II у 1995 годзе.

13 кастрычніка 2019 года папа Францішак абвясціць яе святой[6].

Зноскі

  1. 1 2 http://www.fembio.org/biographie.php/frau/frauendatenbank?fem_id=2321 Праверана 5 мая 2019.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Marguerite Bays // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. 1 2 Marguerite Bays // GCatholic.org — 1997.
  4. 1 2 http://www.gcatholic.org/saints/data/saints-MARA.htm#67212
  5. http://www.santiebeati.it/dettaglio/91709
  6. 13 кастрычніка падчас урачыстай Імшы, якую папа Францішак цэлебраваў на ватыканскай плошчы св. Пятра, пяць благаслаўлёных былі абвешчаны святымі.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XIX стагоддзя
Катэгорыя·Рэлігія ў Швейцарыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1879 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў кантоне Фрыбур
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1815 годзе
Катэгорыя·Памерлі 27 чэрвеня
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швейцарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Францысканцы
Катэгорыя·Каталіцкія блаславёныя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хрысціянскія містыкі