wd wp Пошук:

Марбелья

Марбелья (ісп.: Marbella) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, знаходзіцца ў правінцыі Малага, што ў складзе аўтаномнае супольнасці Андалусія. Адлегласць ад сталіцы правінцыі — 59 км. Назва горада ўтварылася ад спалучэння словаў “ma + ar = mar” — шмат вады, і слова “balla/billa” — гара. Плошча — больш за 117 км². Насельніцтва — больш за 136 тыс. чалавек. Патронам горада лічыцца святы Бернабэ.

Марбелья пабудавана ў вельмі маляўнічай мясцовасці, горад расцягнуўся ўздоўж марскога ўзбярэжжа на 28 кіламетраў. Наяўнасць вялікай колькасці пляжаў зрабіла горад папулярным месцам адпачынку ў прыбярэжнай зоне іспанскага Міжземнамор’я — Коста-дель-Соль. У Марбельі ёсць чатыры порты. Адзін прызначаны для рыбалоўных суднаў, тры астатнія маюць спартыўнае прызначэнне — Каба-Міна, Пуэрта-Марбелья і Пуэрта-Банус. Апошні са згаданых партоў з’яўляецца найбуйнейшым у Міжземнамор’і.

Гісторыя

Да пачатку ХХ стагоддзя Марбелья была адною са шматлікіх тыповых рыбацкіх вёсак Іспанскага Міжземнамор’я. У 40-я гады ХХ стагоддзя тут пачалі набываць зямельныя ўладанні і нерухомасць еўрапейскія арыстакраты. Піянерамі турысцкага буму сталі маркіз Рыкарда Сарыяна і прынц Дон Альфонса дэ Гогенлаэне, якія не толькі займелі віллы на Коста-дэль-Соль, але і пачалі запрашаць да сябе сваіх сяброў. Неўзабаве дзякуючы мяккаму клімату і маляўнічым краявідам шмат якія арыстакраты набылі тут уладанні і пачалі ўзводзіць невялікія палацы пад летнія рэзідэнцыі. У пазнейшы час да арыстакратыі далучыліся прадстаўнікі дзелавых колаў, палітыкі, кіназоркі, а таксама заможныя англічане, немцы, а ў апошнія гады — багатыя расіяне.

Турысцкія месцы

Гістарычны цэнтр Марбельі — Стары горад. Ён забудоўваўся ў часы арабскага панавання. Пра прысутнасць маўраў нагадвае крэпасць Алькасаба, збудаваная ў Х стагоддзі на падмурках колішніх рымскіх абарончых умацаванняў. У крэпасці захаваліся Каралеўская вежа і Вежа зладзеяў. Старая частка горада знаходзіцца ў добрым стане. Яе галоўнае месца - Апельсінавая плошча (Plaza de los Naranjos), на якой размешчаная капліца Эрміта-дэ-Санцьяга (Ermita de Santiago), узведзеная ў XV стагоддзі. Таксама на Апельсінавай плошчы знаходзяцца збудаваныя ў XVI стагоддзі Дом Карэхідора (каралеўскага намесніка) з прыгожаю аркадаю ў стылі мудахар (сінтэтычнае спалучэнне маўрытанскага, гатычнага і рэнесанснага мастацтва),будынак муніцыпалітэту і фантан.

Рэлігійны цэнтр Марбельі — размешчаная недалёка ад Апельсінавай плошчы плошча Іглесія. Тут знаходзіцца найбуйнейшы каталіцкі храм горада - царква Іглесія-дэ-Санта-Марыя-дэ-ла-Энкарнасьён (Iglesia de Santa Maria de La Encarnacion), узведзеная ў XVIІ стагоддзі. Таксама тут знаходзіцца невялікі храм XVI стагоддзя і адна з вежаў — напамін пра арабскую крэпасць ІХ стагоддзя.

Да цікавых месцаў належыць таксама ўпрыгожаная скульптурамі аўтарства Сальвадора Далі вуліца ‘Avenida del Mar, музей гравюры, археалагічны музей.

Клімат

Cярэднямесячная тэмпература, °C

студзеньлютысакавіккрасавікмайчэрвеньлютыжнівеньверасенькастрычніклістападснежань
удзень+15+15+17+19+22+26+27+28+26+22+18+16
уночы+6+7+9+10+12+16+19+20+18+13+11+8
вада+15+14+16+16+18+20+23+25+23+21+18+15

Дзякуючы таму, што над горадам дамінуе гара Ла-Конча, Марбелья мае ўнікальны мікраклімат: тэмпература паветра змяняецца без рэзкіх перападаў на працягу ўсяго года. Тут няма ані халоднае зімы, ані спякотнага лета. Сярэднегавадая тэмпература складае +19 °C, улетку даволі рэдка перавышае +27 °C, а ўзімку рэдка бывае ніжэй за -15 °C. Колькасць сонечных дзён на год — 320.

Гарады — партнёры Марбельі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Андалусіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Малага