wd wp Пошук:

Марат Васілевіч Клімаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клімаў. Марат Васілевіч Клі́маў (нар. 6 лютага 1972, Чавусы, Магілёўская вобласць) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (2005).

Біяграфія

Скончыў у 1994 годзе БДУ. У 1994—1995 выкладаў у Полацкім універсітэце, з 1995 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Вывучае вясковыя паселішчы і сістэму рассялення, генезіс і гістарычную тапаграфію гарадоў Полацкага Падзвіння X—XVI стст. Даследаваў паселішчы Астроўшчына-2, Двор-Гомель, Лучна-1, Субаўшчына-3, Рудня Полацкага, Сакалова Мёрскага, Княжыцы і Лісна Верхнядзвінскага раёнаў, сакральны цэнтр і курганы Заскаркі Полацкага раёна.

Выявіў больш за 180 старажытных паселішчаў. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларусі» ў 6 тамах (т. 1, 2000), «Археалогіі Беларусі» ў 4 тамах (т. 4, 2001, з В. У. Шаблюком).

Творы

Артыкулы ў перыядычных і серыйных выданнях

Артыкулы ў энцыклапедыях, даведнікаў і слоўніках

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавусах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ