Маньчжоу-го, Маньчжурская дзяржава — марыянетачная дзяржава ў 1932—1945 гадах, створаная японцамі пасля захопу імі ў 1931 Маньчжурыі.
Сталіца — г. Чанчунь. Вярхоўны правіцель (рэгент, з 1934 імператар) Маньчжоу-го — апошні прадстаўнік дынастыі Цын — Пу I. Фармальна лічылася незалежнай дзяржавай, фактычна была калоніяй Японіі, уся рэальная ўлада належала японскай адміністрацыі і камандаванню Квантунскай арміі. Ліквідавана ў жніўні 1945 у выніку Маньчжурскай аперацыі Чырвонай Арміі, тэрыторыя з 1946 зноў у складзе Кітая.