wd wp Пошук:

Манш

Манш (фр.: Manche) — дэпартамент на паўночным захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Ніжняя Нармандыя. Парадкавы нумар 50. Адміністрацыйны цэнтр — Сен-Ло. Насельніцтва 481,5 тыс. чалавек (52-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 5938 км². Манш уключае частку паўвострава Катантэн і востраў Шасей. З захаду і паўночнага ўсходу дэпартамент амываецца водамі праліва Ла-Манш. Даўжыня берагавой лініі складае каля 350 км.

Дэпартамент уключае 4 акругі, 52 кантона і 602 камуны.

Манш — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Нармандыя. Да 1796 г. сталіцай Манша быў горад Кутанс, зноў атрымаў гэты статус пасля другой сусветнай вайны (Сен-Ло быў амаль цалкам разбураны) і захоўваў яго да аднаўлення Сен-Ло.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Манш
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле