wd wp Пошук:

Манчэстэрскі сталічны ўніверсітэт

Манчэстэрскі сталічны ўніверсітэт (англ.: Manchester Metropolitan University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Манчэстэр.

Агульная характарыстыка

Універсітэт бярэ пачатак ад Манчэстэрскага механічнага інстытута і Манчэстэрскай школы дызайну, якія ўтварылі Манчэстэрскі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Затым Манчэстэрскі політэхнічны інстытут атрымаў статус універсітэта ў адпаведнасці з Законам аб далейшай і вышэйшай адукацыі, стаўшы ў 1992 годзе Манчэстэрскім сталічным універсітэтам.

Манчэстэрскі сталічны універсітэт з’яўляецца акрэдытаваным членам Асацыяцыі магістраў кіравання бізнесам і сябрам Універсітэцкага альянсу, Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці, Асацыяцыі паўночна-заходніх універсітэтаў, Асацыяцыі па развіцці ўніверсітэцкіх школ бізнесу і Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў.

Сёння тут таксама знаходзяцца Манчэстэрская школа мастацтваў, Манчэстэрская тэатральная школа, а таксама Манчэстэрская школа архітэктуры, якая кіруецца ў супрацоўніцтве з Манчэстэрскім універсітэтам.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Манчэстэр
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1824 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта