wd wp Пошук:

Манумент ідэй чучхэ

Манумент ідэй чучхэ (кар.: 주체사상탑) — помнік у Пхеньяне, пабудаваны ў 1982 годзе ў гонар 70-годдзя Кім Ір Сена. Уяўляе сабой абеліск з граніту вышынёй 170 метраў (вышыня слупа - 150 метраў, вышыня паходні - 20 метраў). З’яўляецца другім па вышыні збудаваннем у Пхеньяне. Ля падножжа размешчана 30-метровая бронзавая скульптурная група з трох фігур, якія прадстаўляюць селяніна, рабочага і працоўнага інтэлігента.

На поўдзень і поўнач ад манумента зроблены сквер, у якім размешчаны яшчэ 6 скульптурных груп з белага каменя (па тры з поўначы і з поўдня ад манумента), якія прадстаўляюць працоўных розных прафесій, ваенных і іншых прадстаўнікоў карэйскага народа, выкананыя ў тыповым стылі сацрэалізму. На рацэ Тэдан перад манументам зроблены два фантаны, якія выкідваюць ваду больш чым на сто метраў, падсвятляюцца па начах. З пачатку 90-х як фантаны, так і падсвятленне працуюць вельмі рэдка.

Усярэдзіне манумента ёсць ліфт, з дапамогай якога можна падняцца на назіральную пляцоўку наверсе. З паўднёвага боку ля асновы манумента ёсць ніша, сцены якой ўпрыгожаны каменнымі пліткамі, падоранымі рознымі высокапастаўленымі гасцямі Пхеньяна, таварыствамі сяброўства з КНДР, замежнымі гурткамі па вывучэнні ідэй чучхэ і іншымі сябрамі Паўночнай Карэі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Помнікі Паўночнай Карэі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вежы
Катэгорыя·Пхеньян
Катэгорыя·З’явіліся ў 1982 годзе