wd wp Пошук:

Манумент Перамогі ў Вызваленчай вайне

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Калона Перамогі. Кало́на Перамо́гі ў Вызваленчай вайне (эст.: Vabadussõja võidusammas) размешчаная на плошчы Свабоды ў Таліне (Эстонія). Адкрыццё мемарыяла, прысвечанага памяці загінуўшых у вайне за незалежнасць, адбылося 23 чэрвеня 2009.

Апісанне

Помнік уяўляе сабой бетонную калону вышынёй 23,5 м, пакрытую 143 шклянымі плітамі са святлодыёдным падсвятленнем.

Помнік выкананы ў форме Крыжа Свабоды II класы I ступені. Гэта найвышэйшая ўзнагарода за асабістую адвагу за час існавання ў 1919—1925 гадах аніводнага разу не была ўручана ніводнай асобе.

Гісторыя

Ідэя стварэння манументу з’явілася яшчэ ў 1919 годзе, у канцы вайны. За перыяд 1918—1920 загінулі 3588 чалавек, 13 774 эстонцаў былі паранены[1].

У 1936 быў прыняты закон, што прадугледжваў усталяванне нацыянальнага манументу, аднак падрыхтоўчыя працы былі перарваны Другой сусветнай вайной, за якой прыйшла савецкая акупацыя.

Усталяванне калоны

Па здабыцці незалежнасці ў 1991 годзе пытанне пра ўсталяванне помніка загінуўшым у вайне 1918—1920 паўстала ізноў. Увесну 2005 Рыйгікогу прыняў пастанову аб тым, што помнік будзе ўсталяваны на талінскай плошчы Свабоды. На конкурсе, у якім узялі ўдзел больш за 40 праектаў, перамагла праца «Лібертас» Райнера Штэрнфельда, Андры Лайдрэ, Кадры Кігі і Анта Саві.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Facts about the War of Independence. The Estonian War Museum.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·2009 год у Таліне
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Эстонская вайна за незалежнасць
Катэгорыя·Помнікі Таліна
Катэгорыя·З’явіліся ў 2009 годзе