Ману́л (ад манг.: manuul[1]) (Otocolobus manul, 1776 Іншая навуковая назва — Felis manul) — драпежнае млекакормячае сямейства каціных. Сваю другую назву — кот Паласа — ён атрымаў у гонар нямецкага натураліста Петэра Паласа, які адкрыў манула на ўзбярэжжы Каспійскага мора ў 18 стагоддзі. Лацінская назва Otocolobus паходзіць ад грэчаскага us, otos — вуха, kolobos — выродлівы, г.зн. «выродлівае вуха».
Даўжыня цела да 60 см, хваста да 30 см, вага 3,5-4 кг. Поўсць на спіне мае 9000 валаскоў на 1 см² даўжынёй 7 см. У няволі добра размнажаецца. На пачатак 1980 года ў заапарках свету ўтрымліваліся 54 манулы.