wd wp Пошук:

Манта

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Манта (значэнні). Ма́нта, поўная назва — Сан-Пабла-дэ-Манта (ісп.: San Pablo de Manta) — найбуйнейшы горад правінцыі Манабі, і пяты па насельніцтве горад Эквадора. У эканамічным плане, Манта з’яўляецца трэцім па значнасці горадам Эквадора.

Манта існавала з дакалумбаўскіх часоў. Гэта быў гандлёвы пост Мантэньяс і Інкаў. Менавіта з раёна Манты ў горы падняліся плямёны, якія заваявалі і пасля ўзначалілі даінкскую эквадорскую дзяржаву Кітусаў.

За апошнія 50 гадоў насельніцтва горада Манта павялічылася да 250 000 жыхароў. Яго галоўная эканамічная дзейнасць — лоўля тунца. Таксама эканоміка падтрымліваецца турызмам і перавальваннем грузаў у порце. Гэтак жа праз порт Манта вывозяць 2/3 усёй выраблянай у Эквадоры кавы.

Менавіта ў порт Манта прыбыў Шарль Мары дэ ла Кандамін, які ўзначальваў французскую місію па вымярэнню месцазнаходжання экватара ў 1735 годзе. З Манты Кандамін пачаў сваю паездку ўнутры краіны да Кіта.

Да ліпеня 2009 у Манце размяшчалася Ваенная База Перадавых Аперацый (FOL) Злучаных Штатаў Амерыкі [1]. Яе афіцыйным прызначэннем была барацьба з наркатрафікам праз тэрыторыю Эквадора з суседніх Перу і Калумбіі.

Манта з’яўляецца пабрацімам Уладзівастока.

Зноскі

  1. Военная американская база в Эквадоре закончит свои операции в июле | Эквадор — Русский Информационный Портал Архівавана 14 снежня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Эквадора