wd wp Пошук:

Манарыфма

Манары́фма — рыфма, якая спалучае ўсе радкі вершаванага твора. Верш, напісаны манарыфмай, называецца манарымам. Апошні радок у гэтым вершы — халасты.

Манарыфма, якая надзвычай абвастрыла рыфмовае чаканне, раптам «спатыкаецца» на слове незарыфмаваным. Вось манарыфма ў вершы П. Панчанкі часу Вялікай Айчыннай вайны «Чаго баіцца немец?»:

Ці не бачылі вы фрыца, Што ўсяго цяпер баіцца? Ён баіцца ў лазні мыцца: Вельмі лёгка абварыцца, І ў цырульніка галіцца — Можа з горла кроў паліцца. А падыдзе да крыніцы, Не адважыцца напіцца, Каб насмерць не атруціцца. Хоча ў сена ён зарыцца, Толькі страшна — загарыцца. І у хаце кепска спіцца — Партызан заўсёды сніцца. Бруха ў гада разбаліцца, Ён да ветру не імчыцца, А падыме паўмасніцы І паскудзіць чужаніца. Ды за ўсё страшней для фрыца Нашых залпаў бліскавіцы… Трэба, хлопцы, згаварыцца, З акупантам разлічыцца І зрабіць яму капут. Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рыфма і фоніка