wd wp Пошук:

Мамука Бахтадзэ

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бахтадзэ. Мамука Бахтадзэ (груз. მამუკა ბახტაძე; нар. 9 чэрвеня 1982, Тбілісі, Грузінская ССР, СССР) — грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Грузіі з 20 чэрвеня 2018 года па 5 верасня 2019 года. З 13 лістапада 2017 па 13 чэрвеня 2018 — міністр фінансаў.

Біяграфія

Мамука Бахтадзэ нарадзіўся 9 чэрвеня 1982 года ў Тбілісі. Скончыў факультэт мікраэканомікі і менеджменту Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта і магістратуру МДУ імя Ламаносава. Доктар тэхнічных навук.

На працягу чатырох гадоў узначальваў ЗАТ «Грузінская чыгунка». З 13 лістапада 2017 года займаў пасаду міністра фінансаў Грузіі. 13 чэрвеня 2018 прэм’ер-міністр Георгій Квірыкашвілі падаў у адстаўку. 14 чэрвеня на пасаду кіраўніка кабінета кіруючая партыя «Грузінская мара» прадставіла кандыдатуру Бахтадзэ. 20 чэрвеня дэпутаты парламента Грузіі на пазачарговым пасяджэнні ў Кутаісі зацвердзілі Бахтадзэ і прадстаўлены ім склад урада. Большасць членаў зацверджанага ўрада складаюць члены ранейшага кабінета міністраў.

Галоўнымі прыярытэтамі на пасадзе старшыні ўрада называў інвестыцыі ў адукацыю, а таксама еўраінтэграцыю, пабудову інавацыйнай эканомікі і мірнае ўрэгуляванне канфліктаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Грузіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Міністры фінансаў Грузіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Тбіліскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тбілісі