У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Малінаўскі сельсавет.
Малі́наўскі нацыянальны польскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Парыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Малінаўка.
Утвораны 5 снежня 1931 года ў складзе Парыцкага раёна БССР у складзе 7 населеных пунктаў Шчадрынскага і Сцяпскога сельсаветаў (Буды, Каменка, Ліпкі, Малінаўка, Навозы, Сыцін і Успалішчы)[1]. 14 мая 1936 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сцяпскога і Шчадрынскага сельсаветаў.