wd wp Пошук:

Мальмфрыда Мсціслаўна

Мальмфрыда — паводле сагКруг Зямны», «Гнілая скура», «Сага пра Кнютлінгаў»), дачка конунга Гардарыкі Харальда (Мсціслава Уладзіміравіча) і Крысціны Шведскай. У старажытнарускіх крыніцах не згадваецца; невядома і яе славянскае імя. Яна была ў шлюбе за двума скандынаўскімі манархамі.

Першы шлюб (каля 1111) з нарвежскім каралём Сігурдам I Крыжаком апісваецца як нешчаслівы. Іх адзіная дачка, Крыстэн, стала маці караля Магнуса V (кіраваў у 1161—1184). Пасля разводу з Сігурдам (пра які згадвае Сноры) Мальмфрыда з’ехала ў Данію, дзе выйшла замуж (1133) за каралевіча, які неўзабаве ўзыйшоў на прастол пад імем Эрыка II. Захавалася яго грамата Лундскаму сабору, у якой ён называе жонку ўнучкай шведскага караля.

Гісторыкі прыпісваюць Мальмфрыдзе арганізацыю шлюбу паміж яе пасербам, нарвежскім каралём Магнусам IV, і дачкой сястры — дацкай прынцэсай Крысцін Кнудсдотэр. Пасля забойства Эрыка ў 1137 годзе яе лёс невядомы.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 26 лістапада 2018.
  2. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Мужы і жонкі манархаў Даніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1100-я гады
Катэгорыя·Конунгі Гардарыкі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Жонкі манархаў Нарвегіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Манамахавічы
Катэгорыя·Князёўны Русі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рурыкавічы