wd wp Пошук:

Малы праспект Васільеўскага вострава

Малы праспект Васільеўскага вострава — праспект на Васільеўскім востраве ў Санкт-Пецярбургу, які праходзіць ад набярэжнай Макарава да вуліцы Нахімава.

Гісторыя і славутасці

Малы праспект праходзіць на Васільеўскім востраве. Пракладзены ў другой палове XVIII стагоддзя і першапачаткова называўся 3-й Першпектыўнай. Затым яго пачалі называць Малым — у адносінах да Вялікага і Сярэдняга праспектаў. У 1939 годзе Малы праспект перайменавалі ў праспект Жалезнякова, а ў 1944 года яму вярнулі ранейшую назву, яна — адна з самых старых у горадзе (у гонар балтыйскага матроса А. Р. Жалезнякова пазней была названая іншая магістраль).

У 1972 годзе Малы праспект быў працягнуты да Налічнай вуліцы (у яго ўвайшла частка Налічнага завулка). У 1998 годзе да Малога праспекта далучылі астатнюю частку Налічнага завулка, і зараз ён праходзіць ад набярэжнай Макарава да вуліцы Нахімава.

На Малым праспекце паміж 7-й і 8-й лініямі размешчаны Благавешчанскі сквер. Пасля дома 57 і да вуліцы Берынга на Малы праспект выходзяць Смаленскія праваслаўныя могілкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Праспекты Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Вуліцы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта