wd wp Пошук:

Малое Сціклева

Мало́е Сці́клева — колішняя вёска, з 1981 года ў складзе Мінска.

Гісторыя

Вёска месцілася на рацэ Сціклёўцы, якой цяпер няма. У 1897 годзе 4 двары, 22 жыхары. У 1917 годзе ў вёсцы 9 двароў, 46 жыхароў; у маёнтку 1 двор, 6 жыхароў[1].

Да 1924 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета, пасля ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна. З 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[2]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета БССР ад 22 кастрычніка 1981 года ўключаная ў межы горада Мінска[2].

Галоўная вуліца вёскі названа вуліцай Малое Сціклева[3], заходняя частка вуліцы захавалася. На месцы ўсходняй часткі вёскі пабудавана паліклініка і шматпавярховыя дамы па вуліцах Герасіменкі і Несцерава.

Зноскі

  1. Памяць, 1998, с. 602
  2. 1 2 Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 224
  3. Сацукевіч І. І., с. 6

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска