wd wp Пошук:

Малкалм Фрэйзер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фрэйзер. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джон Малкалм Фрэйзер (21 мая 1930, Турак (прыгарад Мельбурна — 20 сакавіка 2015, Мельбурн) — аўстралійскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Аўстраліі ў 1975—1983 гг.

Нарадзіўся ў сям’і з палітычнымі традыцыямі: яго дзед, Сімон Фрэйзер, быў дэпутатам віктарыянскага парламента і аўстралійскага сената. Бацька быў вядомым жывёлаводам. Вучыўся па спецыяльнасці «філасофія, палітыка і эканоміка» ў каледжы Магдалены ў Оксфардзе (скончыў у 1952), дзе ён пасябраваў з будучым прэм’ер-міністрам Канады Джонам Цёрнерам.

З 1955 — дэпутат парламента ад ліберальнай партыі Аўстраліі. Уваходзіў у кансерватыўнае крыло партыі. У 1966 — міністр па справах арміі, у 1969-71 — міністр абароны (сышоў у адстаўку з-за рознагалоссяў з прэм’ер-міністрам, адстойваючы больш актыўны ўдзел Аўстраліі ў вайне ў Індакітаі). У 1968—69 і 1971—72 — міністр адукацыі і навукі. У сакавіку 1975 года абраны лідарам ліберальнай партыі.

З 11 лістапада 1975 года, калі генерал-губернатар Дж. Кэр пазбавіў лідара лейбарысцкай партыі Г.Уітлэма паўнамоцтваў прэм’ер-міністра, узначальваў пераходны ўрад. Пасля выбараў узначаліў кааліцыйны ўрад ліберальнай і нацыянальнай партый.

У 1977 годзе лібералізаваў іміграцыйную палітыку, што рэзка павялічыла прыток эмігрантаў, перш за ўсё з азіяцкіх краін.

Зноскі

  1. 1 2 Malcolm Fraser // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Malcolm Fraser // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Malcolm Fraser (3) // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кампаньёны ордэна Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мельбурне
Катэгорыя·Члены Ліберальнай партыі Аўстраліі
Катэгорыя·Кавалеры Пашаны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 20 сакавіка
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Аўстраліі
Катэгорыя·Палітыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Мельбурне