wd wp Пошук:

Малеба

Малеба (англ.: Pool Malebo) — возера на рацэ Конга, папярэднічае вадаспадам Лівінгстана ніжэй па цячэнні. У дакаланіяльныя часы звалася возерам Нкунда (англ.: Lake Nkunda), таксама раней насіла назву Стэнлі-Пул (англ.: Stanley Pool) у гонар Г. М. Стэнлі.

Мае даўжыню 35 кіламетраў, шырыню 23 км і агульную плошчу каля 500 км². Яе цэнтральная частка занятая востравам Мбаму агульнай плошчай 180 км², які належыць Рэспубліцы Конга. Возера мае глыбіні ад 3 да 10 метраў, узровень вады можа змяняцца на 3 метра на працягу года, у сярэднім застаючыся на вышыні 272 метра над узроўнем мора.

Возера з’яўляецца пачаткам суднаходнага ўчастка Конга ўверх па цячэнні ракі да гарадоў Мбандака, Кісангані і Бангі.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Азёры без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Азёры Рэспублікі Конга
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Басейн Конга
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры Дэмакратычнай Рэспублікі Конга