wd wp Пошук:

Малдаўская ДРЭС

Малдаўская дзяржаўная раённая электрастанцыя — буйная цеплавая электрастанцыя, якая знаходзіцца ў горадзе Днястроўск у Прыднястроўі на беразе Кучурганскага лімана. Запушчана ў эксплуатацыю 26 верасня 1964 года. Да распаду СССР рэгіён вырабляў значную колькасць электраэнергіі, экспартуючы яе ў Румынію, Балгарыю і іншыя краіны. Агульная магутнасць станцыі складае 2520 МВт. Станцыя мае магчымасць вырабляць электраэнергію з выкарыстаннем прыроднага газу, вугалю і мазуту.

Гісторыя

У 2005 годзе ЗАТ «Малдаўская ДРЭС» было прыватызавана і потым увайшло ў склад расійскай групы Інтэр РАА ЕЭС. Трэба адзначыць, што Малдоўскі ўрад «не гарантуе права ўласнасці на аб’екты, змесцаваныя ў населеных пунктах левабярэжжа Днястра і ў горадзе Бендэры, прыватызаваныя без узгаднення ва ўсталяваным парадку з Урадам»[1].

З 2009 года ЗАТ «Малдаўская ДРЭС» з’яўляецца асноўным дастаўніком электраэнергіі ў Малдову, забяспечваючы каля паловы яе патрэб.

Нягледзячы на рэзкае паданне выпрацавання электраэнергіі з савецкіх часоў і праблемы з пастаўкамі ў Прыднястроўе энерганосьбітаў для ДРЭС, бягучы ўладальнік аднавіў экспарт электраэнергіі ў Румынію і плануе нарошчваць аб’ёмы вытворчасці[2].

У пачатку 2013 года адбылося падаражэнне прыроднага газу і электрастанцыя змушана была перайсці на таннейшы энерганосьбіт — каменны вугаль. У выніку ўстрывожыліся жыхары паўднёвых раёнаў Прыднястроўя з-за таксічных прадуктаў гарэння, якія з’явіліся ў атмасферы. Аграрнікі і ўладальнікі прысядзібных пляцовак выказалі боязі, што будзе нанесеная непапраўная шкода сельскагаспадарчым дрэвам і раслінам, з-за чаго можа зменшыцца ўрадлівасць глебы і ўраджайнасць[3].

У сакавіку 2013 года Малдаўская ДРЭС прыпыніла экспарт электраэнергіі ў Румынію. Спыненне паставак электраэнергіі ў Румынію не адбілася сур’ёзна на МДРЭС, бо экспарт складаў парадку 400 млн кВт*гадз у год, што складае менш 10 % аб’ёмаў продажаў электрастанцыі[4].

Малдаўская ДРЭС на сённяшні дзень з’яўляецца адным з трох найбуйнейшых прыднястроўскіх экспарцёраў[5]. На станцыі працуе 2800 чалавек, пры агульнай колькасці насельніцтва горада Днястроўск парадку 12-ці тысяч. Сярэдняя заработная плата супрацоўнікаў складае парадку 420—470 долараў[6].

У нумізматыцы

15 ліпеня 2014 года Прыднястроўскім рэспубліканскім банкам была выпушчана памятная срэбная манета вартасцю 10 рублёў з серыі прамысловасць Прыднястроўя — «50 гадоў Малдаўскай ДРЭС», тыраж склаў 180 асобнікаў[7].

Зноскі

  1. Закон Республики Молдова О приватизации(недаступная спасылка)
  2. Румыния намерена увеличить импорт электроэнергии из Приднестровья Архівавана 25 кастрычніка 2008., «Новый Регион»
  3. Молдавская ГРЭС и экология(руск.)  (14 марта 2013). Праверана 15 сакавіка 2013.
  4. Молдавская ГРЭС прекратила поставки электроэнергии в Румынию(руск.)  (14 марта 2013). Праверана 15 сакавіка 2013.(недаступная спасылка)
  5. Сергей Вулпе. Молдавская ГРЭС в начале марта прекратила экспорт электроэнергии в Румынию(руск.)  (11.03.13). Праверана 15 сакавіка 2013. Архівавана 24 красавіка 2013.
  6. Ирина Устименко. В СРАВНЕНИИ С ПРИВАТИЗАЦИОННЫМ 2005 ГОДОМ, УРОВЕНЬ ВЫРАБОТКИ НА «МОЛДАВСКОЙ ГРЭС» ВОЗРОС В 2-3 РАЗА(руск.)  . Праверана 15 сакавіка 2013. Архівавана 9 лістапада 2013.
  7. ПРБ ввел в обращение памятную монету “50 лет Молдавской ГРЭС (нявызн.), point.md (15 ліпеня 2014). Праверана 27 жніўня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эканоміка Малдовы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з некарэктным фарматаваннем у шаблонах
Катэгорыя·Прадпрыемствы, заснаваныя ў 1964 годзе