wd wp Пошук:

Малая берагавая ластаўка

Малая берагавая ла́стаўка, ці проста Малая ластаўка (Riparia paludicola) — птушка роду берагавыя ластаўкі (Riparia) з сямейства Ластаўкавыя (Hirundinidae).

Апісанне

Невялікая пералётная птушка, драбнейшая за вераб’я. Афарбоўка верхняй боку цела буравата-шэрая, ніжні бок цела бялёсы, хвост амаль не мае выразкі.

Выдае нягучнае ціўканне.

Пашырэнне

Жывуць у Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі ў далінах рэк з абрывістымі берагамі.

Асаблівасці біялогіі

Сілкуюцца казуркамі, якіх ловяць, лётаючы.

Яйкі Riparia paludicola

Птушкі трымаюцца калоніямі, для гнёздаў ластаўкі рыюць норы на берагавых абрывах. Самка адкладае ад 2 да 6 белых яйкаў. Наседжваюць птушанят абодва бацькі на працягу 18-22 сутак.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Птушкі Азіі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Ластаўкавыя
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1817 годзе