Малары́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Маларыта (не ўваходзіла ў склад).
Утвораны 2 сакавіка 1998 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скасаваны 17 верасня 2013 года, тэрыторыя далучана да Олтушскага (вёскі Гарохавішча, Збураж, Карпін) і Хаціслаўскага (вёскі Замшаны і Талочна) сельсаветаў[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1123 чалавекі[2], з іх 91,8 % — беларусы, 4,6 % — украінцы, 2,9 % — рускія[3].