wd wp Пошук:

Маларыцкія ельнікі

Маларыцкія ельнікі — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчаны за 4 кіламетры на паўднёвы ўсход ад вёскі Замшаны, выдзелы 9, 12 квартала № 11, выдзелы 30, 32 квартала № 18, выдзелы 12, 27 квартала № 19, выдзел 27 квартала № 29, выдзелы 12, 14-16, 24, 28 квартала № 30 і выдзел 12 квартала № 33 Маларыцкага лясніцтва Маларыцкага лясгаса[1]. 9 участкаў зеленамошна-чарнічных ельнікаў, пераважае хуткарослая карпацкая раса елкі еўрапейскай. Плошча ельнікаў складае 9,3 га. Узрост елак 45—100 гадоў, вышыня да 24 м, дыяметр 16—36 см. Унікальныя астраўныя ельнікі па поўдзень ад мяжы суцэльнага пашырэння елкі. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.

Зноскі

  1. Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці Архівавана 22 лістапада 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Маларыцкі раён
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара