wd wp Пошук:

Маламядзвежынскі сквер

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мядзвежына. .mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Маламядзве́жынскі сквер (трансліт.: Malamiadzviežynski skvier, руск.: Маломедвежинский сквер) — сквер у Маскоўскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Купрыянава, Волаха і жылой забудовай[1]. Плошча сквера складае звыш 8 га[2].

Гэты раён здаўна славілася цагельнямі, побач з якімі з’явіліся гліняныя кар’еры. З часам кар’еры напоўніліся вадой і ператварыліся ў невялікія сажалкі (тучкі)[3]. Вялікая сажалка, якая ўтварылася на тэрыторыі Маламядзвежынскага сквера, у народзе носіць назву Мухля, як і сажалка ў Тучынскім скверы[4].

У савецкія часы сквер насіў імя 60-годдзя УЛКСМ[4]. Назва «Маламядзвежынскі» прысвоена скверу ў 2009 годзе, па назве былой вёскі Малое Мядзвежына, якая знікла ў 1970-я гады[1].

У апошнія гады сквер быў добраўпарадкаваны, адрамантаваны дарожкі, пастаўлены лаўкі для адпачынку, створаны фантан з каскадамі вадаспадаў, абсталявана пляцоўка для выгулу і дрэсіроўкі сабак. Таксама ў скверы маюцца спартыўная і дзіцячая пляцоўкі[2].

У 2015 годзе ў гонар 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне была закладзе алея з 70 саджанцаў і ўстаноўлены памятны камень[2].

Зноскі

  1. 1 2 Аб прысваенні найменаванняў безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска Архівавана 5 сакавіка 2016.
  2. 1 2 3 ЗЕЛЕНЫЙ МИНСК. КОНТРАСТЫ МОСКОВСКОГО РАЙОНА Архівавана 31 мая 2017.
  3. Снежана Инанец ВСЕМУ СВОЕ ИМЯ // Вечерний Минск.
  4. 1 2 Районы, кварталы: история минской «Розочки»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Геаграфічныя артыкулы без краіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·2009 год у Мінску
Катэгорыя·З’явіліся ў 2009 годзе
Катэгорыя·Скверы Мінска
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Сады і паркі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вуліца Купрыянава (Мінск)
Катэгорыя·Вуліца Волаха (Мінск)
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Маскоўскі раён (Мінск)