wd wp Пошук:

Малакавоз

Малакавоз у Беларусі
Малакавоз у Расіі
Малакавоз на паштовай марцы

Малакавоз (скарачэнне ад [малако] + [вазіць] — тып адмысловай тэхнікі, разнавіднасць аўтамабіля-цыстэрны ці прычэпа, прызначанага для перавозкі малака. Цеплаізаляцыя цыстэрны дазваляе транспартаваць малако на працягу 10 гадзін пры тэмпературы паветра да +35 градусаў. Кузаў малакавоза выканан у выглядзе цыстэрны ці бункера, вырабленых з нержавеючай сталі. У СССР з-за недастатковага ўзроўню прамысловай вытворчасці аўтацыстэрны для перавозкі малака вырабляліся з алюміневых сплаваў. Праблема алюміневых сплаваў у тым, што яны не адказваюць асноўным патрабаванням, прад’яўляемым да перавозкі харчовых прадуктаў, асноўная прычына – акісленне. Адзіны матэрыял, які пры кантакце з харчовымі прадуктамі не акісляецца –нержавеючая сталь.

Разнавіднасці малакавозаў

Чыгуначны вагон-малакавоз

Існуюць малакавозы, выкананыя на базе аўтамабіляў, прычэпаў і паўпрычэпаў. Таксама існуюць вагоны-малакавозы.

Прымяненне

Малакавозы прымяняюцца для збору малака малаказборшчыкамі для малаказаводаў.

Вядомыя кіроўцы малакавозамі

Каля 20 гадоў працаваў кіроўцам малакавоза вядомы савецкі акцёр Аляксей Катышаў(руск.) бел.[1].

Зноскі

  1. КАТЫШЕВ Алексей (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Прычэпы
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Малако