wd wp Пошук:

Маладзечанскі станкабудаўнічы завод

Маладзечанскі станкабудаўнічы завод — беларускі вытворца станкоў, заснаваны ў 1947 годзе, размешчаны ў горадзе Маладзечна.

Гісторыя

Завод пачаў сваё развіццё 12 красавіка 1947 года, як «Маладзечанскі ліцейна-механічны завод» і размяшчаўся ў будынку былой настаўніцкай семінарыі. З 1957 года прадпрыемства перайшло да вырабу комплексаў дэталяў для сельскагаспадарчага машынабудавання. З 1958 года завод стаў называцца «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод», атрымаўшы заданне спецыялізавацца на выпуску свідравальных станкоў. З 1961 года сталі серыйна выпускацца ўніверсальныя вертыкальна-свідравальныя станкі, спецыяльныя станкі, паўаўтаматы і аўтаматы, станкі з лікавым праграмным кіраваннем і іншыя. У 90-я гады быў засвоены выпуск абсталявання для аўтасервісу і рэдуктараў да сельскагаспадарчай тэхнікі.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 948 ад 19 кастрычніка 2012 года ААТ «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод» увайшоў у склад холдынгу «Бабруйскаграмаш».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Станкабудаўнічыя заводы
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·1947 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Прадпрыемствы Маладзечна