Малагарадзі́шчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Малое Гарадзішча.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 9 чэрвеня 1958 года ў склад Пад’язаўлеўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Гукова і Літоўка)[1]. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Альхоўскага сельсавета вернута вёска Літоўка[2]. Скасаваны 23 снежня 1997 года, тэрыторыя далучана да Альхоўскага сельсавета.